Справаздача кампаніі “Наш Фармат”

Снежань 31st, 2009 ад admin No comments »

nashfarmatred “Наш FарМат” гэта:

— каманда з 42 чалавек у 13 гарадах Беларусі;

— сайт nashfarmat.org з аглядам хады кампаніі. За першы месяц працы сайт наведалі 126 чалавек, за другі – 280, за апошнія месяцы аўдыторыя склала каля 400 чалавек і працягвае павялічвацца;

— распаўсюджана тры тысячы інфармацыйных улётак кампаніі;

— стала дзейнічаюць тэматычныя старонкі у LiveJournal, сацыяльных сетках і мікра-блогах.

Па стане на 20 снежня колькасць наведвальнікаў старонак, прысвечаных грамадскай кампаніі “Наш FарМат”, склала: на канале twitter – 61 чалавек, на сайце facebook.com 253 чалавекі ў месяц, на сайце vkontakte.ru – 284 чалавекі ў месяц;

  • кампанія аб’яднала блізу 20 гуртоў і выканаўцаў;
  • камунікацыя з 23 радыёстанцыямі Беларусі;
  • публікацыя маніторынгу – інтэлектуальнага прадукту кампаніі – ў акадэмічных суполках Беларусі, перадача яго ў профільныя міністэствы;
  • 1462 подпісы ў падтрымку мэтаў кампаніі.

Мы з аптымізмам глядзім у будучы год і заклікаем далучацца да працы! Наша мэта — беларуская мова на дзяржаўным FM!

Тузін Гітоў 2009: паўтузіна год :)

Снежань 30th, 2009 ад admin No comments »

tuzin_logo Гіт-параду “Тузін гітоў” спаўняецца шэсьць гадоў. Увесь гэты час на “Тузіне” практычна безупынна праходзіла галасаваньне за самыя актуальныя беларускія песьні – у дадзены момант ідзе ўжо 122-ы тур гіт-параду. 24 сьнежня West Records выдала чарговую складанку “Тузін гітоў”, дзе сабраныя пераможцы гіт-парадаў за музычны сэзон 2009 году. “Тузін гітоў” цяпер – гэта блізу 80 000 запамповак кампазіцый штомесяц і паўсотні тысячаў наведвальнікаў, радыёвэрсыя гіт-параду на хвалях “Радыя Рацыя”, і, у цэлым, сапраўднае сьвята якаснай беларускай музыкі. » Чытай далей…

Віншаваньне ад “Нашага Фармату”

Снежань 25th, 2009 ад admin No comments »

Паважаныя сябры, ініцыятыва “Наш Фармат” шчыра віншуе вас з Калядамі!

Няхай гэтае Сьвята будзе сьветлым і радасным для вас і вашых сем’яў. А надыходзячы Новы год прынясе нам зьдзяйсьненьне нашых мэтаў. :-)

Усяго вам самага найлепшага і дзякуй за вашую падтрымку!
“Наш Фармат”

Пабачыў сьвет CD праекту «Тузін. Перазагрузка»

Снежань 22nd, 2009 ад admin No comments »

tuzin_pierazahruzka_cd Выйшла доўгачаканая складанка праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай ініцыятывы «Будзьма беларусамі». Дыск складаецца з 12 песень беларускіх, але небеларускамоўных выканаўцаў, якія перасьпявалі свае гіты па-беларуску. Сярод іх — Atlantica, Tanin Jazz, Da Vinci, Дакота, Юры Дземідовіч. :-)

Праца над праектам распачалася ўвесну гэтага году пасьля таго, як сваю згоду перазагрузіцца ў беларускі сьвет далі 12 выканаўцаў — зорак беларускай поп- і альтэрнатыўнай сцэны. Некалькі месяцаў выканаўцы працавалі над беларускімі варыянтамі сваіх песень разам зь вядучымі беларускімі перакладчыкамі. » Чытай далей…

Дасьледваньне: 40% беларусаў ня ведаюць ніводнага беларускага выканаўцы

Снежань 21st, 2009 ад admin 1 comment »

daslienvannie Cацыялягічная лабараторыя «Новак» і беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў правялі дасьледваньне, дзе сярод іншага закраналася пытаньне абазнанасьці беларусаў адносна прадстаўнікоў сучаснага айчыннага шоў-бізу. Звыш тысячы беларусаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча па ўсёй краіне задалі пытаньні адносна іх улюбёных музыкантаў зь Беларусі. «У лідэрах беларускія ансамблі савецкіх часоў, статус беларускамоўных выканаўцаў — маргінальны», — такую выснову зрабіў дырэктар BISS Віталь Сіліцкі. » Чытай далей…

Спроба адказу ад Мінінфа

Снежань 12th, 2009 ад admin No comments »

Як паведамлялася, з-за нежаданьня Міністэрства інфармацыі даць адказ па сутнасьці нашых пытаньняў мы вымушаныя зьвярнуцца ў Савет Міністраў з просьбай аб рэагаваньні. 17 лістапада ад імя намесьніка міністра інфармацыі І. М. Лапцёнка паступіў адказ. (Але па сутнасьці чарговая “адпіска”.)

Зьвяртаюць таксама ўвагу цікавыя акалічнасьці. Ранейшыя “адказы” былі за подпісам нам. міністра А. Слабадчука, але гэтым разам, як бачым, падпісант быў зьменены. А праз два тыдні, 4 сьнежня, быў адпраўлены ў адстаўку міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч. Новым міністрам, аднак, прызначаны Алег Праляскоўскі.

Прыводзім тэкст ліста з Мінінфа: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Чытай далей…

Гутарка з каардынатарам кампаніі “Наш фармат” у эфіры радыё “Рацыя”

Лістапад 15th, 2009 ад admin No comments »

racyja_logoНе сакрэт, што на большасьці беларускіх радыёстанцый, што месцяцца ў ФМ-дыяпазоне практычна не гучыць беларускай мовы і песень на роднай мове. Не ўсе хочуць мірыцца з такім становішчам. Грамадская ініцыятыва “Наш фармат” пачала кампанію “За беларускую мову на айчынным ФМ”. Актывісты кампаніі разаслалі ўжо лісты ў рэдакцыі ўсіх беларускіх фм-станцый з просьбай вырашыць пытанне з дыскрымінацыяй беларускай мовы. Цяпер іх намер – сустрэцца з міністрам інфармацыі і міністрам культуры. З адным з ініцыятараў кампаніі Міхалам Нядзьвецкім пагутарыў наш карэспандэнт Сяргей Будкін:

Радыё Рацыя – гутарка з Міхалам Нядзьвецкім / “Наш фармат”

Як дапамагчы кампаніі?

Лістапад 10th, 2009 ад admin No comments »

На сайце зьявіўся разьдзел з практычнымі парадамі “Як дапамагчы кампаніі?”.

“Наш Фармат” будзе бязьмежна ўдзячны вам за ўдзел!

Збор подпісаў у падтрымку патрабаванняў грамадскай кампаніі “Наш Фармат”

Лістапад 8th, 2009 ад admin No comments »

Пачынаецца збор подпісаў у патрымку патрабаванняў грамадскай кампаніі “Наш Фармат”. Мэтай звароту грамадзянаў з’яляецца вырашэнне пытання дыскрымінацыі беларускай мовы на айчынным радыё і распрацоўка дзейсных механізмаў раз’віцця радыёвяшчання на нацыянальнай мове.

Бланк звароту (у фармаце .pdf) можна загрузіць па спасылцы і раздрукаваць, а сабраныя подпісы даслаць на адрас “Нашага Фармату”: 220007, г. Мінск, а/с 48.

Узор інфармацыйнай улёткі “Нашага Фармату”

Лістапад 8th, 2009 ад admin 1 comment »

Паважаныя сябры, калі ласка, дапамажыце нам данесьці інфармацыю пра мэты і дзеяньні грамадскай кампаніі “Наш Фармат”, раздрукаваўшы і распаўсюдзіўшы нашую ўлётку.

Узор дадаецца: улётка кампаніі “Наш Фармат” у .pdf, у .cdr.