Archive for the ‘Прэса пра кампанію’ category

Тузін Гітоў 2009: паўтузіна год :)

Снежань 30th, 2009

tuzin_logo Гіт-параду “Тузін гітоў” спаўняецца шэсьць гадоў. Увесь гэты час на “Тузіне” практычна безупынна праходзіла галасаваньне за самыя актуальныя беларускія песьні – у дадзены момант ідзе ўжо 122-ы тур гіт-параду. 24 сьнежня West Records выдала чарговую складанку “Тузін гітоў”, дзе сабраныя пераможцы гіт-парадаў за музычны сэзон 2009 году. “Тузін гітоў” цяпер – гэта блізу 80 000 запамповак кампазіцый штомесяц і паўсотні тысячаў наведвальнікаў, радыёвэрсыя гіт-параду на хвалях “Радыя Рацыя”, і, у цэлым, сапраўднае сьвята якаснай беларускай музыкі. » Read more: Тузін Гітоў 2009: паўтузіна год :)

Пабачыў сьвет CD праекту «Тузін. Перазагрузка»

Снежань 22nd, 2009

tuzin_pierazahruzka_cd Выйшла доўгачаканая складанка праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадзкай ініцыятывы «Будзьма беларусамі». Дыск складаецца з 12 песень беларускіх, але небеларускамоўных выканаўцаў, якія перасьпявалі свае гіты па-беларуску. Сярод іх — Atlantica, Tanin Jazz, Da Vinci, Дакота, Юры Дземідовіч. :-)

Праца над праектам распачалася ўвесну гэтага году пасьля таго, як сваю згоду перазагрузіцца ў беларускі сьвет далі 12 выканаўцаў — зорак беларускай поп- і альтэрнатыўнай сцэны. Некалькі месяцаў выканаўцы працавалі над беларускімі варыянтамі сваіх песень разам зь вядучымі беларускімі перакладчыкамі. » Read more: Пабачыў сьвет CD праекту «Тузін. Перазагрузка»

Дасьледваньне: 40% беларусаў ня ведаюць ніводнага беларускага выканаўцы

Снежань 21st, 2009

daslienvannie Cацыялягічная лабараторыя «Новак» і беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў правялі дасьледваньне, дзе сярод іншага закраналася пытаньне абазнанасьці беларусаў адносна прадстаўнікоў сучаснага айчыннага шоў-бізу. Звыш тысячы беларусаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча па ўсёй краіне задалі пытаньні адносна іх улюбёных музыкантаў зь Беларусі. «У лідэрах беларускія ансамблі савецкіх часоў, статус беларускамоўных выканаўцаў — маргінальны», — такую выснову зрабіў дырэктар BISS Віталь Сіліцкі. » Read more: Дасьледваньне: 40% беларусаў ня ведаюць ніводнага беларускага выканаўцы

Троіцкі: “Прадзюсераў трэба гнаць ср*ным венікам — і чым далей, тым лепей”

Кастрычнік 1st, 2009

euroradio_logo “У прасунутых маскоўскіх кругах лічыцца, што беларуская сцэна цяпер вельмі модная і вельмі цікавая”, — амаль з парога здзіўляе мяне Арцемій Троіцкі. І дадае, што не ведае ні аднаго сучаснага фальклорнага ансамбля, які мог бы сапернічаць з Троіцай. Пра тое, што перашкаджае беларусам з’явіцца на маскоўскім музычным рынку, 75-ці “беларускіх” працэнтах і феномене гурта Ляпіс Трубяцкой вядомы расійскі крытык, журналіст і вядучы Арцемій Троіцкі ў інтэрв’ю журналісту Еўрарадыё Міры Шульц. » Read more: Троіцкі: “Прадзюсераў трэба гнаць ср*ным венікам — і чым далей, тым лепей”

Дзмітрый Калдун: “75% разбэсцілі беларускую музыку”

Верасень 26th, 2009

navinyby_logo– А наогул як выглядае тутэйшы шоў-бізнэс збоку?

– Зараз мне здаецца, што ў ва ўсіх скончылася бабло. Па радыё, напрыклад, круцяць старыя песні. У Беларусі вельмі нізкая на сёння музычная культура. Бо няма ніякай канкурэнцыі. 75%, на маю думку, знішчылі абсалютна ўсё. Калі я прынёс сваю песню на радыё, яна была жудаснай. Яе не ўзялі на радыё, сказалі: не можам, гэта фуфло! І я магу ўжо зараз прызнацца, што сапраўды яна была не тое каб вельмі. Але сёння, калі б тую самую песню прынеслі на радыё, я больш чым упэўнены, што яна магла б прагучаць у радыёэфіры. Дык я яшчэ разумею, калі б гэтыя 75% тычыліся песен на беларускай мове » Read more: Дзмітрый Калдун: “75% разбэсцілі беларускую музыку”

Анатоль Ярмоленка: Пачнем размаўляць па-беларуску

Верасень 8th, 2009

ctv_logoУ этэры перадачы «Тыдзень», што выходзіць на тэлеканале СТВ, Анатоль Ярмоленка выказаў упэўненасьць, што такая зьява, як трасянка, хутка зьнікне.

Сьпявак адзачыў, што ў Беларусі традыцыйна склалася так, што большасьць насельніцтва размаўляе па‑расейску. Аднак, паводле Анатоля Ярмоленкі, «калі трохі падправіць сытуацыю (у інфармацыйнай прасторы), то хутка мы пачнем размаўляць па‑беларуску і, галоўнае, па‑беларуску думаць». » Read more: Анатоль Ярмоленка: Пачнем размаўляць па-беларуску

FM-эфир: квота – ниже, качество – выше!

Жнівень 31st, 2009

navinyby_logoКвоты на белорусскую музыку в радиоэфире могут быть снижены с 75 до 50%. В Министерстве информации по этому вопросу прошло совещание, но окончательное решение пока не принято. Зато сами радийщики и музыканты однозначно “за”. Основная мысль: меньше “обязаловки” – больше конкуренции и выше качество треков. » Read more: FM-эфир: квота – ниже, качество – выше!

Сяргей Будкін: У айчынным радыёэтэры гучыць ня больш 5% арыгінальных беларускамоўных песень

Жнівень 30th, 2009

ejby_logoЗ нагоды інфармацыі пра магчымае зьмяненьне музычных квотаў для радыёстанцыяў інтэрнэт-часопіс “Ежедневник” зьвярнуўся па камэнтар да галоўнага рэдактара парталу “Тузін Гітоў” Сяргея Будкіна. » Read more: Сяргей Будкін: У айчынным радыёэтэры гучыць ня больш 5% арыгінальных беларускамоўных песень

У Беларусі абмяркоўваецца магчымасьць зьмяненьня квот на музыку

Жнівень 29th, 2009

interfax_logo 25 жніўня агенцыя “Интерфакс-Запад” распаўсюдзіла атрыманую ад “источника в органах госуправления” інфармацыю аб магчымым прыняцьці рашэньня аб зьніжэньні квоты “беларускай” музыкі ў радыёэтэры з 75 да 50%. » Read more: У Беларусі абмяркоўваецца магчымасьць зьмяненьня квот на музыку

Замминистра информации: хотелось бы, чтобы во время этих 75% звучало больше белорусскоязычных произведений

Жнівень 28th, 2009

kp_by«Если сегодня главный наш песняр Владимир Мулявин – не формат в Беларуси, тогда кто у нас формат?» » Read more: Замминистра информации: хотелось бы, чтобы во время этих 75% звучало больше белорусскоязычных произведений

download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit