Archive for the ‘Навіны кампаніі’ category

Справаздача кампаніі “Наш Фармат”

Снежань 31st, 2009

nashfarmatred “Наш FарМат” гэта:

— каманда з 42 чалавек у 13 гарадах Беларусі;

— сайт nashfarmat.org з аглядам хады кампаніі. За першы месяц працы сайт наведалі 126 чалавек, за другі – 280, за апошнія месяцы аўдыторыя склала каля 400 чалавек і працягвае павялічвацца;

— распаўсюджана тры тысячы інфармацыйных улётак кампаніі;

— стала дзейнічаюць тэматычныя старонкі у LiveJournal, сацыяльных сетках і мікра-блогах.

Па стане на 20 снежня колькасць наведвальнікаў старонак, прысвечаных грамадскай кампаніі “Наш FарМат”, склала: на канале twitter – 61 чалавек, на сайце facebook.com 253 чалавекі ў месяц, на сайце vkontakte.ru – 284 чалавекі ў месяц;

  • кампанія аб’яднала блізу 20 гуртоў і выканаўцаў;
  • камунікацыя з 23 радыёстанцыямі Беларусі;
  • публікацыя маніторынгу – інтэлектуальнага прадукту кампаніі – ў акадэмічных суполках Беларусі, перадача яго ў профільныя міністэствы;
  • 1462 подпісы ў падтрымку мэтаў кампаніі.

Мы з аптымізмам глядзім у будучы год і заклікаем далучацца да працы! Наша мэта — беларуская мова на дзяржаўным FM!

Віншаваньне ад “Нашага Фармату”

Снежань 25th, 2009

Паважаныя сябры, ініцыятыва “Наш Фармат” шчыра віншуе вас з Калядамі!

Няхай гэтае Сьвята будзе сьветлым і радасным для вас і вашых сем’яў. А надыходзячы Новы год прынясе нам зьдзяйсьненьне нашых мэтаў. :-)

Усяго вам самага найлепшага і дзякуй за вашую падтрымку!
“Наш Фармат”

Гутарка з каардынатарам кампаніі “Наш фармат” у эфіры радыё “Рацыя”

Лістапад 15th, 2009

racyja_logoНе сакрэт, што на большасьці беларускіх радыёстанцый, што месцяцца ў ФМ-дыяпазоне практычна не гучыць беларускай мовы і песень на роднай мове. Не ўсе хочуць мірыцца з такім становішчам. Грамадская ініцыятыва “Наш фармат” пачала кампанію “За беларускую мову на айчынным ФМ”. Актывісты кампаніі разаслалі ўжо лісты ў рэдакцыі ўсіх беларускіх фм-станцый з просьбай вырашыць пытанне з дыскрымінацыяй беларускай мовы. Цяпер іх намер – сустрэцца з міністрам інфармацыі і міністрам культуры. З адным з ініцыятараў кампаніі Міхалам Нядзьвецкім пагутарыў наш карэспандэнт Сяргей Будкін:

Радыё Рацыя – гутарка з Міхалам Нядзьвецкім / “Наш фармат”

Як дапамагчы кампаніі?

Лістапад 10th, 2009

На сайце зьявіўся разьдзел з практычнымі парадамі “Як дапамагчы кампаніі?”.

“Наш Фармат” будзе бязьмежна ўдзячны вам за ўдзел!

Збор подпісаў у падтрымку патрабаванняў грамадскай кампаніі “Наш Фармат”

Лістапад 8th, 2009

Пачынаецца збор подпісаў у патрымку патрабаванняў грамадскай кампаніі “Наш Фармат”. Мэтай звароту грамадзянаў з’яляецца вырашэнне пытання дыскрымінацыі беларускай мовы на айчынным радыё і распрацоўка дзейсных механізмаў раз’віцця радыёвяшчання на нацыянальнай мове.

Бланк звароту (у фармаце .pdf) можна загрузіць па спасылцы і раздрукаваць, а сабраныя подпісы даслаць на адрас “Нашага Фармату”: 220007, г. Мінск, а/с 48.

Узор інфармацыйнай улёткі “Нашага Фармату”

Лістапад 8th, 2009

Паважаныя сябры, калі ласка, дапамажыце нам данесьці інфармацыю пра мэты і дзеяньні грамадскай кампаніі “Наш Фармат”, раздрукаваўшы і распаўсюдзіўшы нашую ўлётку.

Узор дадаецца: улётка кампаніі “Наш Фармат” у .pdf, у .cdr.

Міні-аналіз: частка чацвертая

Верасень 17th, 2009

Высновы і рэкамендацыі

Шоў-бізнэс, як і іншыя віды камерцыі, з’яўляецца найбольш самастойнай і мабільнай часткай беларускага грамадства, які здольны прыносіць прыбытак дзяржаве. Пры гэтым патэнцыйны яго ўнёсак у эканоміку краіны дагэтуль застаецца недаацэненным. Асобныя меры па лібералізацыі вядзення шоў-бізнэсу (як напрыклад адмена “чорнага сьпісу” ці правядзеньне open-air’аў) можна ацаніць як частковыя і паверхнёвыя.

Ліберальныя настроі шоў-бізнэсу не дазваляюць яму пагаджацца з сённяшнімі правіламі гульні, але ў той жа час і не дазваляюць яму самастойна выжываць у склаўшымся асяродку. Шоў-бізнэс не імкнецца ўплываць на дзяржаву, аддаючы перавагу прыстасоўваюнню і чаканню паляпшэння ўмоваў “зверху”. » Read more: Міні-аналіз: частка чацвертая

Міні-аналіз: частка трэцяя

Верасень 17th, 2009

Гульні з фарматам

Квота ў 75% беларускай музыкі ў эфіры беларускіх радыёстанцыяў была ўведзеная Міністэрствам інфармацыі з пачатку 2005 году. Гэта значыць, што цягам 24-х гадзінаў кожная FM-станцыя, ў незалежнасці ад абранага фармату, была абавязаная выконваць гэтую норму. Рэальна гэта азначала, што з 300 песень, што гучаць у эфіры, 225 мусяць быць выкананыя беларускімі артыстамі – інакш радыёстанцыя будзе пакараная.

Амаль адразу за невыкананне гэтай нормы большасць радыёстанцыяў атрымала папярэджанні. І музычныя рэдактары пайшлі на хітрыкі: песні айчынных выканаўцаў у асноўным гучалі ўначы ў скарочаным выглядзе альбо за беларускіх аўтараў і выканаўцаў выдаваліся расійскія артысты, якія маюць беларускія “карані”, як, напрыклад, Барыс Маісееў ці Алёна Свірыдава. Дзякуючы гэтаму, норма неяк выконвалася. » Read more: Міні-аналіз: частка трэцяя

Міні-аналіз: частка другая

Верасень 17th, 2009

Прадмет адносін “Дзяржава – Шоў-бізнэс”

Пяройдзем да разгляду складнікаў адносін паміж дзяржавай і шоў-бізнэсам. У цэлым, прадстаўнікі шоў-бізнэсу, як і ўсе бізнэсмэны, найменш чакаюць ад дзяржавы льготаў і прэферэнцый, і адначасова, яны вельмі разлічваюць на тое, што дзяржава будзе даваць магчымасць вольна зарабляць, займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, забяспечваць стабільнасць і законнасць у краіне. » Read more: Міні-аналіз: частка другая

Міні-аналіз: частка першая

Верасень 17th, 2009

Вертыкаль “Дзяржава — FM-радыё”

У Беларусі ўсталяваліся вертыкальныя адносіны паміж дзяржавай і шоў-бізнэсам, што абумоўлена наяўнасцю моцнай уладнай вертыкалі і адсутнасцю самастойнасці прадстаўнікоў забаўляльнай індустрыі. Вертыкальныя адносіны абумоўлены яшчэ тым, што ў рэспубліцы адсутнічае перамоўная пляцоўка паміж чыноўнікамі і прадстаўнікамі шоў-індустрыі, у ролі якой маглі бы выступіць прадстаўнікі недзяржаўнага сектару: некамерцыйныя асацыяцыі музыкаў, кампазітараў, прадусараў і г.д., аналітычныя цэнтры і іншыя арганізацыі. » Read more: Міні-аналіз: частка першая

Аборт в день обращения. 24 часа: аборты. Аборты в день обращения.