Archive for the ‘Зварот’ category

Спроба адказу ад Мінінфа

Снежань 12th, 2009

Як паведамлялася, з-за нежаданьня Міністэрства інфармацыі даць адказ па сутнасьці нашых пытаньняў мы вымушаныя зьвярнуцца ў Савет Міністраў з просьбай аб рэагаваньні. 17 лістапада ад імя намесьніка міністра інфармацыі І. М. Лапцёнка паступіў адказ. (Але па сутнасьці чарговая “адпіска”.)

Зьвяртаюць таксама ўвагу цікавыя акалічнасьці. Ранейшыя “адказы” былі за подпісам нам. міністра А. Слабадчука, але гэтым разам, як бачым, падпісант быў зьменены. А праз два тыдні, 4 сьнежня, быў адпраўлены ў адстаўку міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч. Новым міністрам, аднак, прызначаны Алег Праляскоўскі.

Прыводзім тэкст ліста з Мінінфа: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Спроба адказу ад Мінінфа

Зварот у Савет Міністраў

Кастрычнік 29th, 2009

Паколькі атрымаць адказы на пастаўленыя пытаньні ад Міністэрства інфармацыі так і не атрымалася, кампаніяй “Наш Фармат” было прынята рашэньне зьвярнуцца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з просьбай абавязаць Мінінфа ў адпаведнасьці з заканадаўствам прадставіць адказ па сутнасьці.

Прыводзім тэкст ліста ў Савет Міністраў: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Зварот у Савет Міністраў

Адказ на паўторны зварот у Мінінфа

Кастрычнік 22nd, 2009

У сваім адказе на Наш паўторны зварот адказаць па сутнасьці на дасланыя пытаньні Міністэрства інфармацыі адказала, што “на Вашы пытаньні былі дадзены адпаведныя адказы ў лісце №01-12/Ш-200 ад 25.09.2009 г.” Подпісана намесьнікам Міністра А. І. Слабадчуком.

Прыводзім сам ліст адказу: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Адказ на паўторны зварот у Мінінфа

Ліст з прапановай да дырэкцыі радыё “Рокс”

Кастрычнік 17th, 2009

У адказ на прыязны ліст ад радыё “Рокс” быў накіраваны ліст з наступнымі прапановамі:

Дырэктару радыёстанцыі “Радио РОКС”
Пісьмаку В.М.
Грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
………..,
пражываючага па адрасе: г. Мінск, вул. ………..

Зварот.

Паважаны спадар дырэктар!
Дзякуй Вам за змястоўны адказ на мой зварот за №36 ад 05.10.2009 г. » Read more: Ліст з прапановай да дырэкцыі радыё “Рокс”

Ліст дырэктару радыёстанцыі “Альфа Радио”

Кастрычнік 17th, 2009

Дырэктару “Альфа Радио” быў накіраваны паўторны зварот з просьбай акрэсьліць падыход да моўнага кампанэнту праграмнай палітыкі.

Дырэктару радыёстанцыі “Альфа Радио”
Стралкоўскаму П.М.
Грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
……….,
пражываючага па адрасе: г. Мінск, вул. ……….

Зварот.

Паважаны спадар дырэктар!
Ваш ліст на мой зварот за №175 ад 12.10.2009 г. не ўтрымлівае адказаў на пытанні па сутнасці і ўяўляе сабой фармальную адпіску. » Read more: Ліст дырэктару радыёстанцыі “Альфа Радио”

Адказ ад “Альфа Радыё”

Кастрычнік 12th, 2009

Свайго кшталту вяршыняй стаў адказ на запыт “Нашага Фармату” дырэктара “Альфа Радыё” сп. П. М. Стралкоўскага. Прыводзім яго нават не пад cut’ам:

12.10.2009 № 175
На №_____ от _____

Паважаны Міхаіл Віктаравіч!

Паведамляем Вам аб тым, што радыёстанцыя “Альфа Радыё” працуе ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар
П. М. Стралкоўскі

Адсканаваны варыянт адказу: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Адказ ад “Альфа Радыё”

Адказ ад Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё

Кастрычнік 7th, 2009

nashfarmatredКіраўніцтву Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё ў межах кампаніі “Наш фармат” быў накіраваны ліст з падзякай за беларускамоўны эфір.

Ніжэй прыводзій атрыманы ліст у адказ ад галоўнага дырэктара сп. А. Б. Васюкевіча: » Read more: Адказ ад Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё

Адказ радыё “Рокс” на запыт “Нашага фармату”

Кастрычнік 5th, 2009

nashfarmatredУ межах кампаніі “Наш фармат” кіраўніцтву айчынных радыёстанцый быў накіраваны запыт з просьбай акрэсьліць наступныя пытаньні:
1) разуменьне крытэру беларускай музыкі,
2) моўны маніторынг,
3) стауленьне да ўвядзеньня квоты музыкі на белерускай мове.

Дырэкцыя радыё “Рокс” з разуменьнем паставілася да ліста і дало зьмястоўны адказ за подпісам дырэктара сп. В. М. Пісьмака, які мы прыводзім ніжэй: » Read more: Адказ радыё “Рокс” на запыт “Нашага фармату”

Адказ Міністэрства інфармацыі

Кастрычнік 2nd, 2009

nashfarmatredЯк паведамлялася, у сярэдзіне верасьня ў Міністэрства інфармацыі быў накіраваны індывідуальны зварот ад грамадзяніна. У звароце падымаліся чатыры пытаньні адносна выкарыстаньня нацыянальнай мовы ў радыёэфіры. На вялікі жаль, Міністэрства фармальна паставілася да сваіх абавязкаў, і ў парушэньне закону “Аб зваротах грамадзянаў” не дало адказу па сутнасьці. Грамадская кампанія “Наш Фармат” накіруе паўторны зварот у Мінінфармацыі з патрабаваньнем выказаць сваю пазыцыю згодна ускладзеных на яго заканадаўствам абавязкам.

Ніжэй прыводзім сам адказ: » Read more: Адказ Міністэрства інфармацыі

Зварот да Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Верасень 14th, 2009

nashfarmatredУ межах грамадскай кампаніі “Наш Фармат” Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь быў накіраваны індывідуальны Зварот ад грамадзяніна:

Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Русакевічу Уладзіміру Васільевічу
грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
…………………………………………….,
пражываючага па адрасе: г. Мінск …

Зварот

Паважаны спадар Міністр!

У адпаведнасцi з Артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб зваротах грамадзян» прашу Вас прадаставіць ў вызначаныя Законам тэрміны адпаведную інфармацыю па наступных пытаннях: » Read more: Зварот да Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь