Posts Tagged ‘квоты’

Дасьледваньне: 40% беларусаў ня ведаюць ніводнага беларускага выканаўцы

Снежань 21st, 2009

daslienvannie Cацыялягічная лабараторыя «Новак» і беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў правялі дасьледваньне, дзе сярод іншага закраналася пытаньне абазнанасьці беларусаў адносна прадстаўнікоў сучаснага айчыннага шоў-бізу. Звыш тысячы беларусаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча па ўсёй краіне задалі пытаньні адносна іх улюбёных музыкантаў зь Беларусі. «У лідэрах беларускія ансамблі савецкіх часоў, статус беларускамоўных выканаўцаў — маргінальны», — такую выснову зрабіў дырэктар BISS Віталь Сіліцкі. » Read more: Дасьледваньне: 40% беларусаў ня ведаюць ніводнага беларускага выканаўцы

Міні-аналіз: частка чацвертая

Верасень 17th, 2009

Высновы і рэкамендацыі

Шоў-бізнэс, як і іншыя віды камерцыі, з’яўляецца найбольш самастойнай і мабільнай часткай беларускага грамадства, які здольны прыносіць прыбытак дзяржаве. Пры гэтым патэнцыйны яго ўнёсак у эканоміку краіны дагэтуль застаецца недаацэненным. Асобныя меры па лібералізацыі вядзення шоў-бізнэсу (як напрыклад адмена “чорнага сьпісу” ці правядзеньне open-air’аў) можна ацаніць як частковыя і паверхнёвыя.

Ліберальныя настроі шоў-бізнэсу не дазваляюць яму пагаджацца з сённяшнімі правіламі гульні, але ў той жа час і не дазваляюць яму самастойна выжываць у склаўшымся асяродку. Шоў-бізнэс не імкнецца ўплываць на дзяржаву, аддаючы перавагу прыстасоўваюнню і чаканню паляпшэння ўмоваў “зверху”. » Read more: Міні-аналіз: частка чацвертая

Міні-аналіз: частка трэцяя

Верасень 17th, 2009

Гульні з фарматам

Квота ў 75% беларускай музыкі ў эфіры беларускіх радыёстанцыяў была ўведзеная Міністэрствам інфармацыі з пачатку 2005 году. Гэта значыць, што цягам 24-х гадзінаў кожная FM-станцыя, ў незалежнасці ад абранага фармату, была абавязаная выконваць гэтую норму. Рэальна гэта азначала, што з 300 песень, што гучаць у эфіры, 225 мусяць быць выкананыя беларускімі артыстамі – інакш радыёстанцыя будзе пакараная.

Амаль адразу за невыкананне гэтай нормы большасць радыёстанцыяў атрымала папярэджанні. І музычныя рэдактары пайшлі на хітрыкі: песні айчынных выканаўцаў у асноўным гучалі ўначы ў скарочаным выглядзе альбо за беларускіх аўтараў і выканаўцаў выдаваліся расійскія артысты, якія маюць беларускія “карані”, як, напрыклад, Барыс Маісееў ці Алёна Свірыдава. Дзякуючы гэтаму, норма неяк выконвалася. » Read more: Міні-аналіз: частка трэцяя

Міні-аналіз: частка другая

Верасень 17th, 2009

Прадмет адносін “Дзяржава – Шоў-бізнэс”

Пяройдзем да разгляду складнікаў адносін паміж дзяржавай і шоў-бізнэсам. У цэлым, прадстаўнікі шоў-бізнэсу, як і ўсе бізнэсмэны, найменш чакаюць ад дзяржавы льготаў і прэферэнцый, і адначасова, яны вельмі разлічваюць на тое, што дзяржава будзе даваць магчымасць вольна зарабляць, займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, забяспечваць стабільнасць і законнасць у краіне. » Read more: Міні-аналіз: частка другая