Posts Tagged ‘МінІнфармацыі’

Спроба адказу ад Мінінфа

Снежань 12th, 2009

Як паведамлялася, з-за нежаданьня Міністэрства інфармацыі даць адказ па сутнасьці нашых пытаньняў мы вымушаныя зьвярнуцца ў Савет Міністраў з просьбай аб рэагаваньні. 17 лістапада ад імя намесьніка міністра інфармацыі І. М. Лапцёнка паступіў адказ. (Але па сутнасьці чарговая “адпіска”.)

Зьвяртаюць таксама ўвагу цікавыя акалічнасьці. Ранейшыя “адказы” былі за подпісам нам. міністра А. Слабадчука, але гэтым разам, як бачым, падпісант быў зьменены. А праз два тыдні, 4 сьнежня, быў адпраўлены ў адстаўку міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч. Новым міністрам, аднак, прызначаны Алег Праляскоўскі.

Прыводзім тэкст ліста з Мінінфа: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Спроба адказу ад Мінінфа

Зварот у Савет Міністраў

Кастрычнік 29th, 2009

Паколькі атрымаць адказы на пастаўленыя пытаньні ад Міністэрства інфармацыі так і не атрымалася, кампаніяй “Наш Фармат” было прынята рашэньне зьвярнуцца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з просьбай абавязаць Мінінфа ў адпаведнасьці з заканадаўствам прадставіць адказ па сутнасьці.

Прыводзім тэкст ліста ў Савет Міністраў: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Зварот у Савет Міністраў

Адказ на паўторны зварот у Мінінфа

Кастрычнік 22nd, 2009

У сваім адказе на Наш паўторны зварот адказаць па сутнасьці на дасланыя пытаньні Міністэрства інфармацыі адказала, што “на Вашы пытаньні былі дадзены адпаведныя адказы ў лісце №01-12/Ш-200 ад 25.09.2009 г.” Подпісана намесьнікам Міністра А. І. Слабадчуком.

Прыводзім сам ліст адказу: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Адказ на паўторны зварот у Мінінфа

Адказ ад “Альфа Радыё”

Кастрычнік 12th, 2009

Свайго кшталту вяршыняй стаў адказ на запыт “Нашага Фармату” дырэктара “Альфа Радыё” сп. П. М. Стралкоўскага. Прыводзім яго нават не пад cut’ам:

12.10.2009 № 175
На №_____ от _____

Паважаны Міхаіл Віктаравіч!

Паведамляем Вам аб тым, што радыёстанцыя “Альфа Радыё” працуе ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар
П. М. Стралкоўскі

Адсканаваны варыянт адказу: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Адказ ад “Альфа Радыё”

Адказ Міністэрства інфармацыі

Кастрычнік 2nd, 2009

nashfarmatredЯк паведамлялася, у сярэдзіне верасьня ў Міністэрства інфармацыі быў накіраваны індывідуальны зварот ад грамадзяніна. У звароце падымаліся чатыры пытаньні адносна выкарыстаньня нацыянальнай мовы ў радыёэфіры. На вялікі жаль, Міністэрства фармальна паставілася да сваіх абавязкаў, і ў парушэньне закону “Аб зваротах грамадзянаў” не дало адказу па сутнасьці. Грамадская кампанія “Наш Фармат” накіруе паўторны зварот у Мінінфармацыі з патрабаваньнем выказаць сваю пазыцыю згодна ускладзеных на яго заканадаўствам абавязкам.

Ніжэй прыводзім сам адказ: » Read more: Адказ Міністэрства інфармацыі

Зварот да Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Верасень 14th, 2009

nashfarmatredУ межах грамадскай кампаніі “Наш Фармат” Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь быў накіраваны індывідуальны Зварот ад грамадзяніна:

Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Русакевічу Уладзіміру Васільевічу
грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
…………………………………………….,
пражываючага па адрасе: г. Мінск …

Зварот

Паважаны спадар Міністр!

У адпаведнасцi з Артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб зваротах грамадзян» прашу Вас прадаставіць ў вызначаныя Законам тэрміны адпаведную інфармацыю па наступных пытаннях: » Read more: Зварот да Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit