Posts Tagged ‘Наш FарМат’

Справаздача кампаніі “Наш Фармат”

Снежань 31st, 2009

nashfarmatred “Наш FарМат” гэта:

— каманда з 42 чалавек у 13 гарадах Беларусі;

— сайт nashfarmat.org з аглядам хады кампаніі. За першы месяц працы сайт наведалі 126 чалавек, за другі – 280, за апошнія месяцы аўдыторыя склала каля 400 чалавек і працягвае павялічвацца;

— распаўсюджана тры тысячы інфармацыйных улётак кампаніі;

— стала дзейнічаюць тэматычныя старонкі у LiveJournal, сацыяльных сетках і мікра-блогах.

Па стане на 20 снежня колькасць наведвальнікаў старонак, прысвечаных грамадскай кампаніі “Наш FарМат”, склала: на канале twitter – 61 чалавек, на сайце facebook.com 253 чалавекі ў месяц, на сайце vkontakte.ru – 284 чалавекі ў месяц;

  • кампанія аб’яднала блізу 20 гуртоў і выканаўцаў;
  • камунікацыя з 23 радыёстанцыямі Беларусі;
  • публікацыя маніторынгу – інтэлектуальнага прадукту кампаніі – ў акадэмічных суполках Беларусі, перадача яго ў профільныя міністэствы;
  • 1462 подпісы ў падтрымку мэтаў кампаніі.

Мы з аптымізмам глядзім у будучы год і заклікаем далучацца да працы! Наша мэта — беларуская мова на дзяржаўным FM!

Віншаваньне ад “Нашага Фармату”

Снежань 25th, 2009

Паважаныя сябры, ініцыятыва “Наш Фармат” шчыра віншуе вас з Калядамі!

Няхай гэтае Сьвята будзе сьветлым і радасным для вас і вашых сем’яў. А надыходзячы Новы год прынясе нам зьдзяйсьненьне нашых мэтаў. :-)

Усяго вам самага найлепшага і дзякуй за вашую падтрымку!
“Наш Фармат”

Гутарка з каардынатарам кампаніі “Наш фармат” у эфіры радыё “Рацыя”

Лістапад 15th, 2009

racyja_logoНе сакрэт, што на большасьці беларускіх радыёстанцый, што месцяцца ў ФМ-дыяпазоне практычна не гучыць беларускай мовы і песень на роднай мове. Не ўсе хочуць мірыцца з такім становішчам. Грамадская ініцыятыва “Наш фармат” пачала кампанію “За беларускую мову на айчынным ФМ”. Актывісты кампаніі разаслалі ўжо лісты ў рэдакцыі ўсіх беларускіх фм-станцый з просьбай вырашыць пытанне з дыскрымінацыяй беларускай мовы. Цяпер іх намер – сустрэцца з міністрам інфармацыі і міністрам культуры. З адным з ініцыятараў кампаніі Міхалам Нядзьвецкім пагутарыў наш карэспандэнт Сяргей Будкін:

Радыё Рацыя – гутарка з Міхалам Нядзьвецкім / “Наш фармат”

Як дапамагчы кампаніі?

Лістапад 10th, 2009

На сайце зьявіўся разьдзел з практычнымі парадамі “Як дапамагчы кампаніі?”.

“Наш Фармат” будзе бязьмежна ўдзячны вам за ўдзел!

Збор подпісаў у падтрымку патрабаванняў грамадскай кампаніі “Наш Фармат”

Лістапад 8th, 2009

Пачынаецца збор подпісаў у патрымку патрабаванняў грамадскай кампаніі “Наш Фармат”. Мэтай звароту грамадзянаў з’яляецца вырашэнне пытання дыскрымінацыі беларускай мовы на айчынным радыё і распрацоўка дзейсных механізмаў раз’віцця радыёвяшчання на нацыянальнай мове.

Бланк звароту (у фармаце .pdf) можна загрузіць па спасылцы і раздрукаваць, а сабраныя подпісы даслаць на адрас “Нашага Фармату”: 220007, г. Мінск, а/с 48.

Узор інфармацыйнай улёткі “Нашага Фармату”

Лістапад 8th, 2009

Паважаныя сябры, калі ласка, дапамажыце нам данесьці інфармацыю пра мэты і дзеяньні грамадскай кампаніі “Наш Фармат”, раздрукаваўшы і распаўсюдзіўшы нашую ўлётку.

Узор дадаецца: улётка кампаніі “Наш Фармат” у .pdf, у .cdr.

Зварот у Савет Міністраў

Кастрычнік 29th, 2009

Паколькі атрымаць адказы на пастаўленыя пытаньні ад Міністэрства інфармацыі так і не атрымалася, кампаніяй “Наш Фармат” было прынята рашэньне зьвярнуцца ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь з просьбай абавязаць Мінінфа ў адпаведнасьці з заканадаўствам прадставіць адказ па сутнасьці.

Прыводзім тэкст ліста ў Савет Міністраў: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Зварот у Савет Міністраў

Адказ на паўторны зварот у Мінінфа

Кастрычнік 22nd, 2009

У сваім адказе на Наш паўторны зварот адказаць па сутнасьці на дасланыя пытаньні Міністэрства інфармацыі адказала, што “на Вашы пытаньні былі дадзены адпаведныя адказы ў лісце №01-12/Ш-200 ад 25.09.2009 г.” Подпісана намесьнікам Міністра А. І. Слабадчуком.

Прыводзім сам ліст адказу: (націсьні на малюнак, каб павялічыць) » Read more: Адказ на паўторны зварот у Мінінфа

Ліст з прапановай да дырэкцыі радыё “Рокс”

Кастрычнік 17th, 2009

У адказ на прыязны ліст ад радыё “Рокс” быў накіраваны ліст з наступнымі прапановамі:

Дырэктару радыёстанцыі “Радио РОКС”
Пісьмаку В.М.
Грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
………..,
пражываючага па адрасе: г. Мінск, вул. ………..

Зварот.

Паважаны спадар дырэктар!
Дзякуй Вам за змястоўны адказ на мой зварот за №36 ад 05.10.2009 г. » Read more: Ліст з прапановай да дырэкцыі радыё “Рокс”

Ліст дырэктару радыёстанцыі “Альфа Радио”

Кастрычнік 17th, 2009

Дырэктару “Альфа Радио” быў накіраваны паўторны зварот з просьбай акрэсьліць падыход да моўнага кампанэнту праграмнай палітыкі.

Дырэктару радыёстанцыі “Альфа Радио”
Стралкоўскаму П.М.
Грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
……….,
пражываючага па адрасе: г. Мінск, вул. ……….

Зварот.

Паважаны спадар дырэктар!
Ваш ліст на мой зварот за №175 ад 12.10.2009 г. не ўтрымлівае адказаў на пытанні па сутнасці і ўяўляе сабой фармальную адпіску. » Read more: Ліст дырэктару радыёстанцыі “Альфа Радио”