Posts Tagged ‘прэс-рэліз’

Як дапамагчы кампаніі?

Лістапад 10th, 2009

На сайце зьявіўся разьдзел з практычнымі парадамі “Як дапамагчы кампаніі?”.

“Наш Фармат” будзе бязьмежна ўдзячны вам за ўдзел!

Збор подпісаў у падтрымку патрабаванняў грамадскай кампаніі “Наш Фармат”

Лістапад 8th, 2009

Пачынаецца збор подпісаў у патрымку патрабаванняў грамадскай кампаніі “Наш Фармат”. Мэтай звароту грамадзянаў з’яляецца вырашэнне пытання дыскрымінацыі беларускай мовы на айчынным радыё і распрацоўка дзейсных механізмаў раз’віцця радыёвяшчання на нацыянальнай мове.

Бланк звароту (у фармаце .pdf) можна загрузіць па спасылцы і раздрукаваць, а сабраныя подпісы даслаць на адрас “Нашага Фармату”: 220007, г. Мінск, а/с 48.

Узор інфармацыйнай улёткі “Нашага Фармату”

Лістапад 8th, 2009

Паважаныя сябры, калі ласка, дапамажыце нам данесьці інфармацыю пра мэты і дзеяньні грамадскай кампаніі “Наш Фармат”, раздрукаваўшы і распаўсюдзіўшы нашую ўлётку.

Узор дадаецца: улётка кампаніі “Наш Фармат” у .pdf, у .cdr.

Міні-аналіз: частка чацвертая

Верасень 17th, 2009

Высновы і рэкамендацыі

Шоў-бізнэс, як і іншыя віды камерцыі, з’яўляецца найбольш самастойнай і мабільнай часткай беларускага грамадства, які здольны прыносіць прыбытак дзяржаве. Пры гэтым патэнцыйны яго ўнёсак у эканоміку краіны дагэтуль застаецца недаацэненным. Асобныя меры па лібералізацыі вядзення шоў-бізнэсу (як напрыклад адмена “чорнага сьпісу” ці правядзеньне open-air’аў) можна ацаніць як частковыя і паверхнёвыя.

Ліберальныя настроі шоў-бізнэсу не дазваляюць яму пагаджацца з сённяшнімі правіламі гульні, але ў той жа час і не дазваляюць яму самастойна выжываць у склаўшымся асяродку. Шоў-бізнэс не імкнецца ўплываць на дзяржаву, аддаючы перавагу прыстасоўваюнню і чаканню паляпшэння ўмоваў “зверху”. » Read more: Міні-аналіз: частка чацвертая

Міні-аналіз: частка трэцяя

Верасень 17th, 2009

Гульні з фарматам

Квота ў 75% беларускай музыкі ў эфіры беларускіх радыёстанцыяў была ўведзеная Міністэрствам інфармацыі з пачатку 2005 году. Гэта значыць, што цягам 24-х гадзінаў кожная FM-станцыя, ў незалежнасці ад абранага фармату, была абавязаная выконваць гэтую норму. Рэальна гэта азначала, што з 300 песень, што гучаць у эфіры, 225 мусяць быць выкананыя беларускімі артыстамі – інакш радыёстанцыя будзе пакараная.

Амаль адразу за невыкананне гэтай нормы большасць радыёстанцыяў атрымала папярэджанні. І музычныя рэдактары пайшлі на хітрыкі: песні айчынных выканаўцаў у асноўным гучалі ўначы ў скарочаным выглядзе альбо за беларускіх аўтараў і выканаўцаў выдаваліся расійскія артысты, якія маюць беларускія “карані”, як, напрыклад, Барыс Маісееў ці Алёна Свірыдава. Дзякуючы гэтаму, норма неяк выконвалася. » Read more: Міні-аналіз: частка трэцяя

Міні-аналіз: частка другая

Верасень 17th, 2009

Прадмет адносін “Дзяржава – Шоў-бізнэс”

Пяройдзем да разгляду складнікаў адносін паміж дзяржавай і шоў-бізнэсам. У цэлым, прадстаўнікі шоў-бізнэсу, як і ўсе бізнэсмэны, найменш чакаюць ад дзяржавы льготаў і прэферэнцый, і адначасова, яны вельмі разлічваюць на тое, што дзяржава будзе даваць магчымасць вольна зарабляць, займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, забяспечваць стабільнасць і законнасць у краіне. » Read more: Міні-аналіз: частка другая

Міні-аналіз: частка першая

Верасень 17th, 2009

Вертыкаль “Дзяржава — FM-радыё”

У Беларусі ўсталяваліся вертыкальныя адносіны паміж дзяржавай і шоў-бізнэсам, што абумоўлена наяўнасцю моцнай уладнай вертыкалі і адсутнасцю самастойнасці прадстаўнікоў забаўляльнай індустрыі. Вертыкальныя адносіны абумоўлены яшчэ тым, што ў рэспубліцы адсутнічае перамоўная пляцоўка паміж чыноўнікамі і прадстаўнікамі шоў-індустрыі, у ролі якой маглі бы выступіць прадстаўнікі недзяржаўнага сектару: некамерцыйныя асацыяцыі музыкаў, кампазітараў, прадусараў і г.д., аналітычныя цэнтры і іншыя арганізацыі. » Read more: Міні-аналіз: частка першая

Характарыстыка дзейнасці FM-станцый ў Беларусі

Верасень 17th, 2009

nashfarmatredРазвіццё шоў-бізнэсу ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца моцнай залежнасцю ад дзяржавы. Дзяржава валодае вялікім рэсурсам уздзеяння на развіццё шоў-індустрыі шляхам устанаўлення пастановаў, прадпісаняў, указаў; правядзення розных праверак на прадмет выканання першых.

Дадзены міні-аналіз падрыхтаваны Міхалам Нядзьвецкім у межах грамадскай кампаніі “Наш Фармат” (nashfarmat.org). Пры напісанні аналізу былі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйных рэсурсаў: euramost.org, zbsb.org, naviny.by, tut.by.

У рамках даследвання была выкарыстана статыстыка рэйтынгу мінскіх FM-станцыяў, якую прадаставіла сацыялагічная лабараторыя NOVAK.

Міні-аналіз: частка 1, 2, 3, 4.

Спампаваць аналітычны матар’ял Характарыстыка дзейнасці FM-радыёстанцый ў Беларусі [237 kb, абноўлена].

Зварот да Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Верасень 14th, 2009

nashfarmatredУ межах грамадскай кампаніі “Наш Фармат” Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь быў накіраваны індывідуальны Зварот ад грамадзяніна:

Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Русакевічу Уладзіміру Васільевічу
грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
…………………………………………….,
пражываючага па адрасе: г. Мінск …

Зварот

Паважаны спадар Міністр!

У адпаведнасцi з Артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб зваротах грамадзян» прашу Вас прадаставіць ў вызначаныя Законам тэрміны адпаведную інфармацыю па наступных пытаннях: » Read more: Зварот да Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

“Наш FарМат” – беларускамоўная музыка

Жнівень 27th, 2009

Творчая ініцыятыва «МАРАфон» абвясціла аб пачатку кампаніі, закліканай змяніць «фармат» айчынных FM-радыёстанцыяў.

«Нас вельмі непакоіць той ганебны для незалежнай краіны факт, што на мове тытульнай нацыі ані ў эфіры беларускіх тэлеканалаў, ані радыёстанцыяў няма сучаснай беларускамоўнай музыкі. Музычныя рэдактары на радыё і тэлебачанні, відаць, маюць своеасаблівы стэрыятып, які захаваўся з савецкіх часоў: калі па-беларуску – дык гэта абавязкова «калгас», то бок нейкія фальклорныя спевы. Таму яны папросту ігнаруюць беларускамоўнае. Нам прыдзецца давесці рэдактарам айчынных радыёстанцыяў, што беларускамоўная музыка не горшая за музыку на любой іншай мове свету, у тым ліку і сучасныя апрацоўкі беларускага спеўнага фальклору», – кажа адзін з каардынатараў кампаніі Адам Птушка.

Ініцыятары кампаніі «Наш FарМат» фактычна возьмуць на сябе абавязкі грамадскага прадусарскага цэнтра: «МАРАфон» наладзіць штомесяцовы адбор беларускамоўных песняў для FM-радыёстанцыяў Беларусі.

«Зразумела, мы не збіраемся ствараць новае радыё, хаця тэматычных па стылях радыёстанцыяў нам сапраўды бракуе. Музычны матэрыял будзе адбірацца ў поўнай адпаведнасці з існым забаўляльным фарматам FM-радыё, то бок гэта будзе якасная беларускамоўная поп-музыка, танцавальныя версіі не зусім фарматных трэкаў, поп-рок і гэтак далей. Гэтак кожны месяц, пачынаючы з верасня, мы будзем мець дзесяць песняў на беларускай мове, якія пасля натуральнай працэдуры дамоваў і узгадненняў з праваўладальнікамі, музыкамі, і атрымання песняў у адпаведнай якасці мы будзем перадаваць у ратацыю на FM-радыёстанцыі. Слухачы атрымаюць мажлівасць смела падчас праграмаў віншаванняў і прывітанняў замаўляць улюбёныя песні на роднай мове. Спіс трэкаў ды іх mp3 мы будзем рэгулярна выкладаць на нашых старонках у «Жывым часопісе» (nashfarmat.livejournal.com) ды сацыяльных сетках, дзе можна будзе сачыць за развіццём падзей», – тлумачыць дэталі правядзення кампаніі Міхал Нядзьвецкі.

Арганізатары доўгатэрміновай акцыі «Наш FарMат» не лічаць сябе першапачынальнікамі:

«Так, колькі год таму была серыя «Штурмаў FM». Аднак, на жаль, як мы маем мажлівасць цяпер бачыць і чуць, тыя акцыі не займелі належнага выніку, нягледзячы на атрыманне некалькіх кропкавых перамог. Мы лічым сябе прадаўжальнікамі «Штурмаў». Толькі з адной істотнай розніцай: «эфэмшчыкі» будуць пазбаўленыя магчымасці адмовіць сваім слухачам паставіць беларускамоўную песню са спасылкай на адсутнасць гэтакіх у іх плэй-лісце, на што яны і скардзіліся», – працягвае Міхал Нядзьвецкі.

Днямі ў СМІ прасачылася інфармацыя пра мажлівае зніжэнне квоты беларускай музыкі ў радыёэфіры з 75-ці да 50% . Пра гэта паведаміў interfax.by за спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання.

«Зразумела, гэтае зніжэнне лабіююць самі FM-радыёстанцыі, бо для іх гэта выгадна найперш з фінансавага боку. Мы ж у такім разе у адпаведнасці з Канстытуцыяй і «Законам аб мовах у Рэсубліцы Беларусь», досведам заходнееўрапейскіх краін, перш за ўсё Францыі, маем выступіць з патрабаваннем замацаваць у новай рэдакцыі закона абавязковыя для радыёэфіра 25% музыкі на рускай мове і, адпаведна, 25% музыкі на беларускай мове. Гэта сталася б добрым крокам з боку ўладаў з мэтаю падтрымкі беларускай мовы, якую нядаўна UNESCO ўнесла ў спіс моваў, якім пагражае знішчэнне» – кажа Адам Птушка.

Кампанія па беларусізацыі FM-радыёстанцыяў «Наш FарMат» стартуе ўжо ў гэтым месяцы – жніўні.

Па любых пытаннях з каардынатарамі можна звязацца праз і-мэйл – nashfarmat@gmail.com.

Даведка: моладзевая творчая ініцыятыва «МАРАфон» існуе з 2008 году. Арганізавала прэмію беларускамоўнага музычнага відэа «Кліп-марафон» (2008). Пры дапамозе БМАgroup і партала Lacinka.org была выдадзена DVD-кампіляцыя з 42 лепшых беларускамоўных кліпаў за апошнія 20 год.

Каардынатары кампаніі «Наш фармат»:

Адам Птушка
+37529 1671480
svierb@gmail.com

Міхал Нядзьвецкі
+37529 6010769
niadzvetski@gmail.com

где купить диплом