Дасьледваньне: 40% беларусаў ня ведаюць ніводнага беларускага выканаўцы

Снежань 21st, 2009 ад admin Leave a reply »

daslienvannie Cацыялягічная лабараторыя «Новак» і беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў правялі дасьледваньне, дзе сярод іншага закраналася пытаньне абазнанасьці беларусаў адносна прадстаўнікоў сучаснага айчыннага шоў-бізу. Звыш тысячы беларусаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча па ўсёй краіне задалі пытаньні адносна іх улюбёных музыкантаў зь Беларусі. «У лідэрах беларускія ансамблі савецкіх часоў, статус беларускамоўных выканаўцаў — маргінальны», — такую выснову зрабіў дырэктар BISS Віталь Сіліцкі.

Першае пытаньне сацыёлягаў у гэтым блёку тычылася выканаўцаў папулярнай музыкі зь Беларусі. «Нікога ня ведаю» — быў самы распаўсюджаны адказ (38,3%). У лідэрах — Ядвіга Паплаўская, якая трохі апярэдзіла Аляксандра Ціхановіча (у яе 8,01%, у яго — 7,94%). Потым у рэйтынгу ідуць Ірына Дарафеева, Алеся, Іна Афанасьева (у межах 6—7 працэнтаў). У народны топ-10 трапілі таксама Анатоль Ярмоленка (5,7%), Уладзімер Мулявін (5,02%), Анжаліка Агурбаш (4,2%), Аляксандар Саладуха (3,8%) і Дзьмітры Калдун (3,2%).

Другое пытаньне тычылася канкрэтна гуртоў зь Беларусі. «Няма такіх» — так адказалі 26,6% апытаных, праўда большасьць галоўны гурт назвала — «Песьняры» (39,78%), потым ідуць «Сябры» (17,7%), «Верасы» (8,05%). Чацьвертыя — «Тяни-Толкай» (4,68%), за імі — «J:морс» (4,27%). У дзясятцы таксама — «Ляпіс Трубяцкой» (3,86%), «Леприконсы», N.R.M., «Бяседа» і «Харошкі» (у межах 1—2%).

Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі праааналізаваў атрыманыя зьвесткі і зрабіў наступныя высновы: «Нягледзячы на 75% квоту на радыё і тэлебачаньні для сучасных беларускіх спевакоў, у дзясятцы любімых выканаўцаў чацьвёра — сьпевакі з савецкіх часоў. Сучасныя эстрадныя зоркі маюць вельмі нізкі рэйтынг, а статус беларускамоўнай альтэрнатывы можна вызначыць, як маргінальны. Дзівіць, што амаль 40% ня мае ніводнага любімага беларускага выканаўцы! Лідэрамі па няведаньні беларускай эстрады апынуліся Менск і Гомель».

Пры гэтым дасьледчык зьвяртае ўвагу, што ў выпадку з гуртамі значна меншая частка, чым у выпадку асобных сьпевакоў, ня мае ўлюбёнага беларускага гурта. «Тут дамінуюць савецкія брэнды, але бачная прысутнасьць беларускамоўнай альтэрнатывы».

Паводле Тузіна Гітоў

Advertisement

1 comment

  1. M Vaza says:

    Гэта ў Навінках апытанку праводзілі.

Leave a Reply

adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5