У межах грамадскай кампаніі “Наш Фармат” Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь быў накіраваны індывідуальны Зварот ад грамадзяніна:
Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Русакевічу Уладзіміру Васільевічу
грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
…………………………………………….,
пражываючага па адрасе: г. Мінск …
Зварот
Паважаны спадар Міністр!
У адпаведнасцi з Артыкулам 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб зваротах грамадзян» прашу Вас прадаставіць ў вызначаныя Законам тэрміны адпаведную інфармацыю па наступных пытаннях:
1. Арыгінал тэкста закона аб абавязковых 75% беларускай музыкі ў эфіры FM-радыёстанцыяў, якія працуюць у Беларусі.
2. Крытэрыі, паводле якіх адбываецца вызначэнне “беларускай музыкі” для эфіру айчынных FM-радыёстанцыяў.
3. Статыстыку вяшчання ў эфіры айчынных FM-радыёстанцыяў беларускай музыкі, а таксама музыкі на беларускай мове.
4. Прашу выказаць афіцыйную пазіцыю Міністэрства інфармацыі адносна ўвядзення абавязковай квоты беларускамоўнага вяшчання на радыёстанцыях, уласнікамі ці заснавальнікамі каторых з’яўлюцца органы дзяржаўнага кіравання.
Інфармацыю прашу накіраваць на наступны адрас: 220007, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, а/с 48.
14 верасня 2009 г. /Подпіс/




Трэкбэкі /
Pingbacks